24 лютага ў сталічным Доме літаратара, у ганаровым памяшканні, у мемарыяльнай зале, якая адлюстроўвае гістарычны шлях беларускага пісьменства, узнагародзілі пераможцаў рэспубліканскага конкурсу эсэ “Адрасы роднага слова”, які праводзіўся часопісам “Роднае слова”, газетай “Літаратура і мастацтва” пры падтрымцы Саюза пісьменнікаў Беларусі. 
Мэта ініцыятараў скіравана на папулярызацыю і пашырэнне кола чытачоў беларускамоўных выданняў, далучэнне моладзі да гісторыка-культурнай спадчыны беларускага народа. 
Сярод пераможцаў - Ульянава Анастасія, навучэнка 131 Б групы. Яе эсэ “Школа Якуба Коласа ў Пінкавічах” ацэнена высока.
Падчас мерапрыемства Анастасія мела магчымасць пагутарыць з вядомымі беларускімі пісьменнікі А. Бадаком, В. Шніпам, М. Пазняком, І. Фраловай, якія павіншавалі яе з першымі крокамі ў творчасці і пажадалі не губляць творчага запалу.
Пераможца рэспубліканскага конкурсу эсэ
©
	2025.
	Учреждение образования "Пинский государственный аграрно-технический колледж имени А.Е.Клещева"







 
						 
            
                        
            
                             
            
                        
            
                             
            
                        
            
                            
























