28 лістапада ў гарадской цэнтральнай бібліятэцы для навучэнцаў групы 341Б была арганізавана вечарына, прысвечаная класіку сучаснай беларускай літаратуры Уладзіміру Караткевічу. Госці пазнаёміліся са старонкамі біяграфіі аўтара, некаторымі яго творамі, даведаліся, што звязвала пісьменніка з Пінскам.